На катку
Четверг, 26.12.2019 16:01. Рубрика: Лicт у рэдакцыю
Я прачнуўся вельмі рана.
Учора мне сказала мама:
“Пойдзем заўтра на каток,
падрыхтуй канькі, сынок!”
Тата, мама, брат і я –
вельмі дружная сям’я.
На катку каталіся,
падалі, смяяліся.
Весела было да слёз!
З намі быў і Дзед Мароз!
Падарункі раздаваў
і са святам віншаваў.
Мікалай Гомза, 2”Г” клас
ДУА “ПШ № 112 г.Мінска”
Кіраўнік Лешык Святлана Мікалаеўна